3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Юніёрская зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях на ЧЕ па мастацкай гімнастыцы заваявала бронзавы медаль
Юніёрская зборная ў групавых практыкаваннях адкрыла лік беларускім медалям на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў балгарскай Варне. Нашы дзяўчаты ўзышлі на трэцюю ступень п'едэстала за кампазіцыю з пяццю мячамі. У алімпійскім і самым прэстыжным відзе праграмы - мнагабор'і - нашы юніёркі паказалі пяты вынік. Грацыі выдатна справіліся з выступленнем з мячамі, але не вельмі паспяхова выканалі праграму са стужкамі.