Зборная Беларусі па футболе на працягу двух тыдняў згуляе ў чатырох матчах Лігі нацый
Аўтар:Андрей Козлов
Усе погляды аматараў спорту прыкаваныя да беларускага футбола. З 26 верасня зборная Беларусі на працягу двух тыдняў згуляе 4 матчы Лігі нацый. Яны стануць першымі афіцыйнымі сустрэчамі каманды ў эпоху працы Віктара Ганчарэнкі, лепшага трэнера Беларусі ў XXI стагоддзі.
У саперніках Албанія, Фінляндыя і Сан-Марына. 21 верасня быў адкрыты падрыхтоўчы збор каманды на Нацыянальным футбольным стадыёне.
Гэта першыя афіцыйныя гульні. Сёлета ў каманды Віктара Міхайлавіча Ганчарэнкі таварыскія сустрэчы. А зараз гульні, у якіх трэба, вядома, даваць вынік. Футбалісты, якія 21 верасня выходзілі на трэніроўку, гэта ўсё выдатна разумеюць (гл. відэа).







