Зборная Беларусі згуляе на выезде супраць Фінляндыі ў Лізе нацый
Аўтар:Рэдакцыя news.by
29 верасня вялікі і важны вечар для ўсіх прыхільнікаў футбола. Зборная Беларусі згуляе на выездзе супраць Фінляндыі ў рамках Лігі нацый і пастараецца рэабілітавацца за паражэнне ад Албаніі ў першым туры - 0:2.
З нашым чарговым сапернікам сустракаліся 5 разоў: двойчы саступілі і тройчы згулялі ўнічыю. Але любую статыстыку можна выправіць. Вядома, усе балельшчыкі чакаюць яркага і дзейснага футбола ад галоўнай каманды краіны.
Валерый Бачароў, паўабаронца зборнай Беларусі па футболе:
"У нас нават няма часу хвалявацца, трэба перастройвацца. Яшчэ раз паўтаруся: памылкі паглядзелі, усё зразумелі, прынялі і рухаемся далей да наступнай гульні ў нармальным стане".
Паядынак пройдзе на Алімпійскім стадыёне ў Хельсінкі. Пачатак матча - у 19:00.







