3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Ізраіль нанёс удары па Іране
Тэрміновая інфармацыя прыходзіць з Блізкага Усходу. Тэль-Авіў пачаў аперацыю "Леў, які паўстаў". ЦАХАЛ нанёс удары па дзясятках цэляў у Іране. Імі сталі ядзерныя аб'екты, навукоўцы, грамадзянскае насельніцтва, а таксама вышэйшае ваеннае кіраўніцтва ісламскай рэспублікі. Разбурана 3 будынкі ў жылым комплексе ў Тэгеране. Як паведамляюць СМІ, загінулі 5 чалавек, яшчэ 20 пацярпелі.
Сярод ахвяр, згодна з паведамленнямі СМІ, начальнік Генштаба іранскай арміі, камандуючы Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, трое фізікаў-ядзернікаў. Паражаны ўзбагачальны завод у Натанзе. Будынак агорнуты полымем, што нясе ў сабе патэнцыяльную пагрозу распаўсюджвання ў рэгіёне радыяцыі. ЦАХАЛ сцвярджае, што Ізраіль атакаваў Іран, бо той нібы таемна распрацоўваў кампаненты ядзернай зброі і наблізіўся да "пункту незвароту". Тэль-Авіў ужо абвясціў аб завяршэнні першага этапа аперацыі супраць ядзернай праграмы Ірана. Усяго ён плаунуе нанесці некалькі хваль удараў.
Вярхоўны лідар Ірана заявіў, што дае "волю дзеянняў" Узброеным сілам краіны для адказу на ўдары Ізраіля. Як перадае агенцтва Fars, ён назваў злачынствам ізраільскія атакі і заявіў, што Ізраіль чакае "горкі і страшны лёс". Тэль-Авіў ужо рыхтуецца да мер у адказ Тэгерану.
Ізраіль зачыніў сваю паветраную прастору. У краіне абвешчана надзвычайнае становішча. Жыхароў заклікалі не выходзіць з дамоў без крайняй неабходнасці. Аддадзены загад аб прызыве ў ізраільскую армію тысяч рэзервістаў. Тэгеран лічыць ЗША саўдзельнікам удараў Ізраіля па Іране, паведаміў прадстаўнік Генштаба УС Ірана.