3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
У жаночым чэмпіянаце па хакеі на траве сёння могуць вызначыцца фіналісткі турніру
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У жаночым чэмпіянаце па хакеі на траве сёння могуць вызначыцца фіналісткі турніру. Пары каманд правядуць паўфінальныя сустрэчы ў адказ. Нагадаем, для выхаду ў вырашальныя разборкі за медалі неабходна атрымаць дзве перамогі. На крок да гэтай мэты бліжэй смалявіцкая "Вікторыя", якая ў першым матчы з мінімальным лікам 1:0 абгуляла баранавіцкі "Тэкстыльшчык", і "Мінск". Сталічныя хакеісткі атрымалі пераканаўчую перамогу над "Рытмам" 5:1. Аднак і клубы, якія прайгралі ў першых матчах, проста так здавацца не збіраюцца, тым больш што ўзровень гэтага квартэта каманд апошнім часам практычна зраўняўся.
"Беларусь 5" пакажа абодва матчы ў прамым эфіры. У 15:50 пачнецца трансляцыя з Гродна, а ў 17:25 - з Баранавіч.