3.78 BYN
3.00 BYN
3.38 BYN
Літва разгарнула найбуйнейшы палявы лагер за 15 км ад мяжы з Беларуссю
Літва разгарнула палявы лагер "Сафія" ўсяго за 15 км ад мяжы з Беларуссю. Ён размешчаны ў Швянчонскім раёне на палігоне Пабрадэ. Лагер найбуйнейшы ў краіне, адначасова там могуць знаходзіцца 1600 вайскоўцаў.
Раней у Вільнюсе віталі нямецкіх вайскоўцаў, якія будуць размешчаны ў Літве ў складзе пастаяннай ваеннай брыгады бундэсвера. Поўнасцю ўкамплектуюць яе к 2027 году. Чакаецца, што там будуць служыць 5 тыс. салдат. Пакуль жа ў Літву прыбылі толькі 150 нямецкіх вайскоўцаў.