3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Лукашэнка - Дадону: Мы заўсёды гатовы да супрацоўніцтва з Малдовай

Беларусь гатова да развіцця супрацоўніцтва з Малдовай і аднаўлення страчанага ў гэтым плане за апошнія гады. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з малдаўскім палітыкам і экс-прэзідэнтам Ігарам Дадонам, які цяпер займае пасаду старшыні Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова (ПСРМ), піша БЕЛТА.
"Жывы!" - вітаў кіраўнік дзяржавы ў сваім рабочым кабінеце Ігара Дадона.
"Не дачакаюцца! - адказаў малдаўскі госць. - Аляксандр Рыгоравіч, вельмі рады!"
"Мы заўсёды гатовы да супрацоўніцтва з Малдовай, - заявіў беларускі лідар. - Хацелася б даведацца, як усё ж такі жывуць нашы браты-малдаване. Вельмі хацелася б, каб там быў парадак, каб вы перажылі гэты складаны час".
"Вы ад нас адарваныя вайной, на жаль. Лагістыка ўскладнілася. Але свет цесны. Няма безнадзейных сітуацый. Таму, калі ў кіраўніцтва Малдовы, у народа Малдовы будзе жаданне вярнуцца да нашага супрацоўніцтва і прымножыць яго, Ігар Мікалаевіч, ведайце, што Вы для нас там не чужы чалавек. Мы гатовы праз Вас, калі Вы пагодзіцеся, аказваць садзейнічанне, аднавіць усё тое, што было страчана за гэтыя гады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.