3.76 BYN
2.94 BYN
3.44 BYN
Роля міратворца была нядоўгай. Трамп прыняў рашэнне перадаць Кіеву зброю на 300 млн долараў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Трамп узмацніў пазіцыю па ўкраінскім пытанні. Амерыканскія выданні паведамляюць, што ЗША вырашылі перадаць Кіеву зброі на 300 млн долараў. Гэта будзе першы пакет дапамогі, які зацвердзіць цяперашняя адміністрацыя, дагэтуль амерыканцы перадавалі Украіне зброю ў рамках яшчэ байдэнаўскіх праграм.
Таксама СМІ сцвярджаюць, быццам Белы дом гатовы падтрымаць радыкальны закон аб антырасійскіх санкцыях: дакумент прадугледжване ўвядзенне 500-працэнтных пошлін на тавары для краін, якія супрацоўнічаюць з Масквой. Да таго ж Трамп заявіў, што ў панядзелак, 14 ліпеня, мае намер зрабіць, як ён выказаўся, "сур'ёзную і важную" заяву ў адрас Масквы.