Мікіта Бабовіч выйграў шматдзённую велагонку на шашы "Тур Беларусі"
Аўтар:Рэдакцыя news.by

Мікіта Бабовіч - пераможца шматдзённай традыцыйнай шашэйнай велагонкі "Тур Беларусі". За 6 спаборніцкіх дзён пелатон пераадолеў больш як 550 км па дарогах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Старт быў Брэсце, фінішавалі велагоншчыкі ў Слоніме.
Бабовіч да таго ж стаў лепшым маладым гоншчыкам і зарабіў фіялетавую майку самага стабільнага спартсмена. Другім у агульным заліку аказаўся Дзяніс Мазур, а трэцім - Аляксей Шманцар. Уладальнікам зялёнай майкі самага актыўнага веласіпедыста стаў Дзяніс Марчук.
У камандным заліку перамогу святкавалі веласіпедысты Брэсцкай вобласці. Арганізатары паабяцалі ў будучыні павялічыць маршрут і закрануць іншыя рэгіёны краіны.







