3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Палякі пратэстуюць супраць прытоку мігрантаў з Германіі
Польскія правыя актывісты каля нямецкага пасольства ў Варшаве арганізавалі антыімігранцкую акцыю пратэсту, патрабуючы неадкладна спыніць паток мігрантаў з Германіі ў Польшчу. На мове лозунгаў гэта гучыць так: "Берлін, ты запрасіў мігрантаў - разбірайся з імі сам!"
Гжэгаж Браўн, дэпутат Еўрапарламента:
"Мы не хочам, каб вы, немцы, былі авангардам гэтай новай еўракалгаснай сусветнай рэвалюцыі - зялёнай, вясёлкавай, міграцыйнай. Гэта вайна, аб'яўленая супраць усіх нас - як немцаў, так і палякаў. Мы заклікаем немцаў ацверазіцца і далучыцца да нас, каб скінуць ярмо паліткарэктнасці, якая прывяла жыхароў Германіі да заняпаду, у якім яны зараз апынуліся".
1 ліпеня польскі прэм'ер Туск аб'явіў, што Варшава ўводзіць часовы пагранічны кантроль з Германіяй і Літвой. Ён адзначыў, што ўжо некалькі разоў звяртаўся да нямецкіх уладаў, "інфармуючы, што цярпенне Польшчы заканчваецца".
Маштабы таемнага міграцыйнага руху з Германіі ў Польшчу ўлады ўтойваюць.
А вось з літоўскай тэрыторыі ў 2025 годзе ў Польшчу спрабавалі прабрацца як мінімум 250 нелегалаў.