3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Эйсмант назвала вынікі перамоў у Стамбуле тактычным поспехам Расіі

Вынікі перамоў у Стамбуле паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай - пакуль тактычны, але ўжо поспех кіраўніцтва РФ. Аб гэтым заявіла ТАСС прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.
"Іншых вынікаў мы і не чакалі. Перамовы, - іх першы раўнд - на шчасце, адбыліся і мелі хоць нейкі вынік, - сказала Эйсмант. - Другое. У цэлым у ацэнцы вынікаў гэтага раўнда мы згодны з амерыканцамі - гэта, безумоўна, пакуль тактычны, але поспех кіраўніцтва Расіі".
Прэс-сакратар таксама адзначыла, што Мінск гатовы стаць пасрэднікам у працэсе ўрэгулявання канфлікту на Украіне ў імя міру і пры згодзе бакоў. "Што датычыцца магчымай арганізацыі наступных раўндаў перамоў. Я падкрэслю галоўнае: Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасрэдніка - ні раней, ні зараз. Гэта наша прынцыповая пазіцыя, - сказала Эйсмант. - Але калі ў імя міру ў нашых суседзяў, у нашай брацкай Украіне гэта будзе неабходна і з гэтым будуць згодны ўсе бакі, мы арганізуем працэс так, як не арганізуе ні адна іншая краіна". Паводле яе слоў, гэта напрамую звязана і з будучыняй Беларусі.