3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Мінск у прадчуванні Дня Незалежнасці. У святочнай афішы дня больш за 150 мерапрыемстваў
Мінск у прадчуванні Дня Незалежнасці! 3 ліпеня ў афішы больш за 150 мерапрыемстваў: ад патрыятычных акцый і спартыўных стартаў да канцэртаў і відовішчнага феерверка.
Па традыцыі свята адкрые ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню на плошчы Перамогі. Цэнтральная падзея ў сталіцы - гала-канцэрт "Моцныя - у адзінстве, адзіныя - у песні", які пройдзе ля стэлы "Мінск - горад-герой". Тэрыторыя ля Палаца спорту стане цэнтральнай пляцоўкай для агульнага святкавання са шчодрым кірмашом і творчым каларытам пад назвай "Магістраль нашай Незалежнасці". Завершыцца святочны вечар акцыяй "Спяваем гімн разам!"
Відовішчнай кульмінацыяй Дня Незалежнасці ў сталіцы стане святочны феерверк, які пачнецца а 23-й гадзіне. Начное ліпеньскае неба над Мінскам расквеціць "зоркапад" адразу з шасці лакацый.