3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Жыхары паўднёва-ўсходняй часткі Тэгерана былі вымушаны эвакуіравацца
Вуліцы Тэгерана апусцелі пасля папярэджання Ізраіля аб магчымых атаках на ваенныя аб'екты ў паўднёва-ўсходняй частцы горада. Жыхароў гэтага раёна заклікалі эвакуіравацца.
Раніцай ізраільскія ВПС атакавалі больш за 40 ваенных аб'ектаў на захадзе арабскай дзяржавы. У МАГАТЭ паведамілі, што ў выніку ізраільскіх атак пацярпеў будынак, дзе выраблялася абсталяванне для цэнтрыфуг, што абагачаюць уран.
Са зваротам да нацыі выступіў вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі, ён адказаў катэгарычнай адмовай на прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб'явіць капітуляцыю. І заявіў, што Іран будзе "моцна стаяць", не мае намеру здавацца, адкажа на любое ваеннае ўмяшанне ЗША і нанясе "незаменныя страты".
На тое, што ЗША ўстрымаюцца ад удзелу ў канфлікце, спадзяецца і Масква. Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Нябензя.
Тым часам Пентагон ужо прывёў амерыканскія войскі ў стан павышанай гатоўнасці на базах па ўсім Блізкім Усходзе. А амерыканскі авіяносец, які накіроўваўся ў зону Блізкага Усходу, адключыў транспондэр і перастаў перадаваць звесткі аб сваім месцазнаходжанні. Канчаткова рашэнне аб магчымым удзеле ЗША ў канфлікце, згодна з паведамленнямі СМІ, можа быць прынята на працягу найбліжэйшых 2 сутак.