3.74 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
У Эстоніі прайшлі выпрабаванні сістэм HIMARS
У Эстоніі прайшлі выпрабаванні сістэм HIMARS, закупленых краінай. Вучэнні завяршыліся паспяхова, але толькі ў ваенным дачыненні. У эканамічным - усё складана.
Прэм'ер літаральна адразу ж пасля выпрабаванняў заявіў, што насуперак першапачатковым планам, у рэспубліцы не будуць зніжаць ПДВ на прадукты харчавання - гэта не дазваляюць зрабіць выдаткі на абарону, якія павялічыліся.
Высветлілася таксама, што расставанне Эстоніі з энергасістэмай БРЭЛЛ будзе не такім радасным, як заяўлялі мясцовыя палітыкі. У 2026 годзе тарыфы на электрычнасць вырастуць на 37 %. Гэта, як паведамляецца, неабходна для гарантаванння бяспекі энергасістэмы ад перападаў нагрузкі.
Між тым сумесная з Расіяй і Беларуссю сістэма БРЭЛЛ і забяспечвала пералівы энергіі, якія збераглі перш прыбалтаў ад праблемы непрадказальных змяненняў нагрузак.