3.73 BYN
2.93 BYN
3.41 BYN
Указ, накіраваны на захаванне аўтэнтычнасці нацыянальных рамёстваў, уступіць у сілу 1 кастрычніка
Аднаўленне гістарычнага сэнсу і асаблівага статусу рамеснай дзейнасці - такога эфекту чакаюць эксперты ад дзеяння прэзідэнцкага Указа "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці".
Галоўны крытэрый, які лёг у аснову дакумента, - адпаведныя вырабы павінны стварацца не проста з дапамогай ручной працы. У абавязковым парадку прымяненне навыкаў, уменняў і традыцый, якія характэрны для нацыянальных беларускіх рамёстваў. Дакумент накіраваны на захаванне іх аўтэнтычнасці.
"У такі пералік відаў дзейнасці ўвайшлі характэрнае для нас бондарства, кавальская справа, выраб пражы, выраб розных утылітарных прадметаў з дрэва, гліны, металу, тканіны, паперы, скуры", - паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі Ірына Бабачонак.
Аб захаванні самабытнасці рамёстваў гавораць і спецыялісты. Так, народны майстар Беларусі Ірына Дзернакоўская перадае моладзі спрадвечныя беларускія традыцыі ткацтва. З ведамі аб самабытным рамястве яна ўплятае любоў і павагу да традыцый Беларусі. З паясамі яна аб'ехала Індыю, Славакію, Германію, Эстонію і як ніхто ведае: захоўваць самабытную культуру - вялікае мастацтва.
Новаўвядзенні ў рамеснай дзейнасці ўступяць у сілу з 1 кастрычніка.