3.73 BYN
2.93 BYN
3.41 BYN
Беларускі спадарожнік запусцілі з касмадрома Байканур 22 ліпеня 2012 года
Аўтар:Рэдакцыя news.by
22 ліпеня 2012-га ў 9 гадзін 41 хвіліну па мінскім часе беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі запусцілі з касмадрома Байканур.
Гэта падзея адзначыла пачатак касмічнай эры для Беларусі і далейшага развіцця касмічных і інфармацыйных тэхналогій.
Наш апарат адправіўся ў космас у кластары з пяці касмічных апаратаў. Яго вага склала каля 400 кілаграмаў. Беларускі спадарожнік дазволіў забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі нашай краіны касмічнай здымкай.