3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
1 ліпеня ля стэлы "Мінск - горад-герой" пройдзе генеральная рэпетыцыя вайсковага парада. Раскажам, дзе будзе абмежаваны рух
Лічаныя дні застаюцца да аднаго з галоўных святаў - Дня Незалежнасці Беларусі і 80-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падрыхтоўка да знакавай даты на фінішнай прамой. І сёння вечарам ля стэлы "Мінск - горад-герой" адбудзецца генеральная рэпетыцыя вайсковага парада. У сувязі з перамяшчэннем да месца трэніровак тэхнікі і пешых разлікаў у сталіцы будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па шэрагу вуліц і праспектаў.
З 16:30 - па вуліцах Заснавальнікаў і Старынаўская, а з 17:50 - па вуліцы Старынаўская, праспекце Незалежнасці, праспектце Машэрава - тут рух будзе абмежаваны на паўтары гадзіны.
З 21:50 рух для ўсіх відаў транспарту зачыняць па праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Сурганава, праспекце Незалежнасці.