2 жніўня ў Беларусі адзначаюць Дзень дэсантнікаў і Сіл спецыяльных аперацый

Прафесійнае свята 2 жніўня адзначаюць дэсантнікі, якія ўваходзяць у склад Сіл спецыяльных аперацый.
Сярод задач падраздзяленняў - контрдыверсійная дзейнасць, вядзенне разведкі і барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Сёння падраздзяленні ССА выконваюць задачы па ўзмацненні мяжы, удзельнічаюць у вучэннях і міратворчых місіях.
103-я асобная Віцебская дэсантна-штурмавая брыгада - адно з самых вядомых злучэнняў Сіл спецыяльных аперацый Беларусі. Яна абсталявана сучаснымі трэнажорамі, беспілотнікамі. Байцы праходзяць інжынерную падрыхтоўку, адпрацоўваюць штурмавыя дзеянні і выконваюць дзясяткі скачкоў з парашутам.
"Дэсантнік па-ранейшаму застаецца мужным, адважным, высакакласным і добра падрыхтаваным спецыялістам у сваёй справе. Ён, абапіраючыся на дэвіз "ніхто акрамя нас", заўсёды гатовы выканаць любыя задачы ў любым месцы, якімі б складанымі яны ні былі. Дэсантнік - гэта чалавек са стальным маральным стрыжнем. На сённяшні дзень гэта яшчэ і спецыяліст, які і ў сваёй боепадрыхтоўцы, і ў сваім абсталяванні і ўзбраенні імкнецца ні ў чым не адставаць ад сучаснага свету", - адзначыў начальнік штаба 103-й паветрана-дэсантнай брыгады ССА Узброеных Сіл Беларусі Антон Цуканаў.







