30 жніўня беларускія шахцёры адзначаюць прафесійнае свята
Прафесійнае свята 30 жніўня адзначаюць беларускія шахцёры. Віншаванні калектыву і ветэранам ААТ "Беларуськалій" накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Асобныя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы накіраваў ветэранам, якія заклалі традыцыі непарушнага шахцёрскага братэрства і перадалі іх новым пакаленням "калійшчыкаў", якія з гонарам працягваюць справу бацькоў і дзядоў.
Сёння інвестпраекты Беларуськалія рэалізуюць як у Мінскай, так Гомельскай абласцях. Прадукцыя, што выпускаецца беларускім гігантам, - калійныя ўгнаенні - запатрабаваная ў аграрыяў больш як 130 краін. У самім жа Салігорску ўзводзяць жыллё, будуюць і новы гандлёвы цэнтр. У планах праектаванне і ўзвядзенне гарадскога амфітэатра на набярэжнай вадасховішча. Ёсць пэўныя поспехі шахцёрскай сталіцы і ў сферы аховы здароўя. Новыя праекты рэалізуюць у тым ліку пры падтрымцы прадпрыемства "Беларуськалій".
Святкаванні ў гонар Дня шахцёра прадоўжацца да позняга вечара. У праграме тэматычныя выставы, выступленні артыстаў, лёгкаатлетычны забег.







