4 красавіка ў католікаў Вялікая субота
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сёння ў католікаў Вялікая субота. Вернікі праводзяць гэты дзень у малітвах: людзі ідуць у касцёлы, каб асвяціць прадукты для велікоднай трапезы. Паводле традыцыі на сталах вернікаў павінны быць кулічы, мяса, каўбаса, соль і, вядома, фарбаваныя яйкі.
Кожны элемент святочных пачастункаў мае асаблівае значэнне. Так, яйка - сімвал жыцця, а велікодны куліч увасабляе самога Ісуса Хрыста. У кулічы абавязкова павінны быць салодкасці, разынкі і арэхі.







