3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
600 мянушак прыдумалі мінчане для зубраняці сталічнага заапарка
Традыцыйна, мянушку навасельцам прапаноўваюць выбраць наведвальнікам. Стартаваў конкурс на пачатку гэтага тыдня і ўжо выклікаў немалы ажыятаж у сацыяльных сетках. Менавіта там, у каментарыях, можна пакінуць свой варыянт. Галоўныя патрабаванні: мянушка павінна падыходзіць для самца, не пераклікацца з імёнамі людзей і пачынацца на літару «Б» - адпаведна назве нашай краіны, згодна з правіламі міжнароднай племянной кнігі.
Зараз безыменнаму гадаванцу амаль месяц. Бойкі і жвавы малы жыве ў адным вальеры разам з бацькамі. Сваю новую мянушку ён атрымае па выніках конкурсу - на пачатку ліпеня.