У Дзень без аўтамабіля праезд для вадзіцеляў будзе бясплатным
Акцыя "Дзень без аўтамабіля" пройдзе 22 верасня і стане фіналам Тыдня мабільнасці ў Мінску.
У гэты дзень жыхары сталіцы, якія пакінуць сваю машыну дома, змогуць скарыстацца бясплатным праездам. Неабходна толькі ўзяць з сабой вадзицельскае пасведчанне і тэхпашпарт для прад'яўлення ў грамадскім транспарце.
У 2025 годзе такім правам скарысталіся больш за 9,5 тыс. чалавек. Упершыню Беларусь прыняла ўдзел у акцыі ў 2008 годзе. Тады за адзін дзень атрымалася прадухіліць выкід у атмасферу больш чым 400 тон забруджвальных рэчываў.
У панядзелак, 21 верасня, пройдзе ўжо традыцыйная акцыя "На работу на веласіпедзе". Грамадзяне, якія скарыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці або пойдуць на работу пешкамі, у 9 пунктах Мінска змогуць бясплатна пачаставацца садавінай. Яркім фіналам Тыдня мабільнасці ў сталіцы ў Дзень без аўтамабіля стане велапрабег.







