Ад поля да сховішча: як у Беларусі нарошчваюць магутнасці зернесушыльных комплексаў
Аўтар:Паліна Бераснева
Жніво - гэта толькі палова справы: неабходна яшчэ прасушыць і перапрацаваць збожжа. Для кожнай культуры тут свой стандарт.
Проста ўбраць вырашчаны ўраджай недастаткова, яго яшчэ трэба захаваць. Галоўны вораг у шыротах Беларусі - вільготнасць. Праз дажджы і росу збожжа паступае з поля вільготным. Часам вільготнасць зашкальвае за 20-25 % пры норме захоўвання ад 8 да 14 % у залежнасці ад культуры. І тут важную ролю адыгрываюць менавіта зернесушыльныя комплексы (глядзіце відэа).







