3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах | 23.06.2020
Абмеркаваць можна развіццё як малой радзімы, так і краіны ў цэлым. Падчас выездаў працуюць і прамыя тэлефонныя лініі. Нумары размешчаныя на сайтах мясцовых органаў улады. Сёння начальнік галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі Жанна Цішчанка будзе вырашаць праблемы беларусаў у Светлагорскім райвыканкаме. 24 чэрвеня намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс наведае Палескі дзяржаўны ўніверсітэт. Там жа будзе праведзены асабісты прыём грамадзян. 25 чэрвеня памочнік Прэзідэнта па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Бельскі пабывае на Беларускім металургічным заводзе. Там жа будзе праведзены асабісты прыём грамадзян.















