Акцыя "Нашы дзеці" прыйшла да выхаванцаў дома № 7 - "Сем Я"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" працягвае радаваць і дапамагаць хлапчукам і дзяўчынкам, якія маюць патрэбу ў клопаце і ласцы. Мора весялосці і ўсмешак, а таксама звонкі смех - з такім настроем напярэдадні атрымлівалі віншаванні і падарункі выхаванцы дзіцячага дома № 7 - "Сем Я".
У гэтым годзе хлапчукоў і дзяўчынак запрасілі на каток, які знаходзіцца побач з Нацыянальным стадыёнам "Дынама". А віншавалі дзяцей, акрамя працаўнікоў самой арэны, Федэрацыя лёгкай атлетыкі і футбольны клуб "Дынама-Мінск







