3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
Акваторыі і пляжы пад кантролем АСВОДа
У гарачае надвор'е беларусы імкнуцца асвяжыцца на вадаёмах. Да купальнага сезона ў краіне ўсё гатова. Узбярэжныя раёны абсталяваныя знакамі, якія паказваюць на бяспечныя месцы для купання. А супрацоўнікі АСВОДа штодня працуюць на пляжах і рэгулярна выязджаюць на агляд акваторыі. Дзяжураць на выратавальных станцыях медпрацаўнікі і вадалазы. У гэтым сезоне больш як 10 чалавек былі выратаваныя ў Мінску і Мінскай вобласці. Супрацоўнікі АСВОДа раяць надаваць асаблівую ўвагу дзецям на беразе - непаўналетнія на пляжах заўсёды павінны знаходзіцца пад наглядам бацькоў.















