3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Андрэй Швед сёння прыняў удзел у датэрміновым галасаванні рэферэндуму
Парушэнняўзакона падчас папярэняга галасавання не зафіксавана работнікамі пракуратуры. Пра гэта журналістам распавёў генеральны пракурор Беларусі. Андрэй Швед сёння і сам прыняў удзел у датэрміновым галасаванні рэферэндуму. Як распавёў генпракурор, у нядзелю ён будзе знаходзіцца на рабочым месцы, як і многія яго калегі. Таму прыйсці на свой участак напярэдадні рэферэндуму імкнуцца не толькі супрацоўнікі пракуратуры, але і іншых праваахоўных органаў.
Таксама Андрэй Швед дадаў, што калі абноўленая Канстытуцыя будзе прынятая, то пракурораў чакае вялікая нарматворчая праца. Паводле слоў генпракурора, гэты працэс можа зацягнуцца не на адзін год, бо пасля прыняцця новай рэдакцыі будзе змяняцца цэлы пласт заканадаўства. І пракуратура як наглядны орган прыме ў гэтым працэсе самы актыўны ўдзел.