3.72 BYN
3.01 BYN
3.40 BYN
Армейскія гульні - 2021: адбылася жараб'ёўка ўдзельнікаў конкурсу "Упэўнены прыём"
Вайскоўцы працягваюць рыхтавацца да Армейскіх гульняў. Збор каманд - удзельніц конкурсу "Упэўнены прыём" адбыўся ў 86-й брыгадзе сувязі. Сёлета спаборнічаць за права звацца лепшымі, акрамя беларускіх вайскоўцаў, будуць прадстаўнікі васьмі краін: Расіі, Кітая, В'етнама, Кыргызстана, Лаоса, Малі, Таджыкістана і Узбекістана. Конкурс уключае ў сябе некалькі этапаў: радыёарыентаванне, радыёабмен, праца на абсталяванні IT-структуры, ваенізаваная эстафета і многае іншае.
Асаблівасцю сёлетняга конкурсу таксама стаў удзел у ім жанчын.