Астанкі 142 ахвяр генацыду перапахавалі ў Магілёве

На ўскраіне Магілёва ў Казіміраўскім лесе прайшла цырымонія перапахавання астанкаў мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нямецкіх карнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта вынік расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.
У новым пошукавым сезоне дасталі астанкі яшчэ 142 чалавек. Ушанаваць памяць ахвяр фашызму прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, сілавікі, моладзь.
"Падчас расследаванняў усталявана 45 раней невядомых месцаў знішчэння мірнага насельніцтва, адно з якіх - у Казіміраўскім лесе, - расказаў намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў. - За 3 гады пошукаў менавіта ў гэтым месцы выяўлена 15 ям, у якіх знаходзіліся астанкі 844 чалавек, больш за 400 з якіх - жанчыны. Усё гэта сведчыць аб татальным знішчэнні насельніцтва, віна якога заключааецца толькі ў тым, што людзі хацелі жыць на сваёй зямлі".
Пошукавыя работы на месцы генацыду ў Казіміраўскім лесе будуць прадоўжаны. Паводле папярэдніх звестак, у гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты тут знішчылі каля 7 тыс. мірных жыхароў.







