3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Аўстралійскі мастак намаляваў у Мінску 35-метровае графіці
Карціна 35 метраў! Дом №5 па вуліцы Ляшчынскага, побач з самай высокай кропкай Мінска, упрыгожыць мурал. Для роспісу сцяны ля метро "Кунцаўшчына" ў сталіцу прыбыў аўстралійскі мастак Фінтан Мэгі. Некалькі дзён майстар манументальнага жывапісу знаёміўся з нашай краінай і культурай, наведваў музеі, пасля чаго стварыў эскіз. На тарцовай частцы 12-павярховіка з'явіцца зборны вобраз сучаснага беларускага хлопчыка з футурыстычнай птушкай у руках і ценем у выглядзе горада будучыні.
Па папярэдняй разметнай сетцы і эскізе з балончыка, аўстралійскі мастак працуе фарбамі. Матэрыялы набытыя за кошт краўдфандынгавай сістэмы і падтрымцы мецэнатаў. Манументальная карціна з'явіцца на Ляшчынскага менш чым праз тыдзень. А пасля Беларусі Фінтан Мэгі адправіцца на чарговы праект у Францыю.















