Багаты ўраджай: восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы ахапілі ўсю краіну
Аўтар:Яніна Клімовіч
Традыцыйны марафон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў 26-27 верасня ахапіў усю краіну.
Гандлёвыя рады ператварыліся ў сапраўдныя цэнтры прыцягнення, дзе выгадныя пакупкі сумяшчаюць з душэўнымі зносінамі. А каб сезонны шопінг быў максімальна камфортным і выключна ў радасць, у рэспубліцы разгарнулі маштабную сістэму падтрымкі.
БРСМ арганізаваў работу кол-цэнтра, а на месцах пажылым людзям актыўна дапамагаюць моладзевыя валанцёрскія атрады.
Нягледзячы на капрызы восеньскага надвор'я, на сталічных кірмашах шматлюдна. Асартымент сапраўды шырокі, а цэны - даступныя. Свае лепшыя тавары прапануюць сельгаспрадпрыемствы з усёй краіны, фермерскія гаспадаркі і арганізацыі Белкаапсаюза (гл. відэа).







