БДМУ адчыняе дзверы: як галоўная медыцынская ВНУ краіны рыхтуе ўрачоў будучыні
Аўтар:Маргарыта Юзэфовіч
Да старту ўступнай кампаніі менш як тры месяцы, але будучыя абітурыенты ўжо прыглядаюцца да ВНУ. Галоўны медыцынскі ўніверсітэт Беларусі адчыняе свае дзверы для тых, хто гатовы зрабіць першы крок у прафесію даўжынёю ў жыццё.
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт - гэта найбуйнейшы цэнтр падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў. Навучанне вядзецца на 72 кафедрах, аб'яднаных у 6 факультэтаў: лячэбны, фармацэўтычны, педыятрычны, стаматалагічны, медыка-прафілактычны і факультэт ваеннай медыцыны.
Агульная колькасць студэнтаў перавышае 5,5 тыс. чалавек. Геаграфія ахоплівае не толькі Беларусь, але і Кітай, Узбекістан, Індыю, Расію.







