Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці - самыя ўрачыстыя моманты свята
Святы для кожнага з нас дзень, 3 Ліпеня, краіна сустрэла маштабна.
У адзначэнне найважнейшай гістарычнай вяхі, калі ў 1943 годзе падчас наступальнай аперацыі "Баграціён" Беларусь была вызвалена, у сталіцы сёння адбыўся ваенны парад.
І ён ужо ўвайшоў у гісторыю! Вельмі важныя словы прагучалі ў гэты дзень ад Галоўнакамандуючага. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, мы павінны зрабіць усё, каб пранесці нашу гістарычную памяць праз стагоддзі!
Беларусь памятае подзвіг кожнага, кожнага трэцяга, каму не наканавана было вярнуцца з той вайны. Гэтую памяць мы беражліва захоўваем - не толькі адбіўшы ў бетоне і камені. Гэта памяць жыве ў нашых розумах і сэрцах!
І тым больш, пакуль жывыя сведкі тых страшных падзей, наш абавязак - перадаць гэтую памяць новым пакаленням. Бо мы не хочам дапусціць паўтору крывавых старонак гісторыі.
Усе памятныя і ўрачыстыя моманты гэтага святочнага дня - у рэпартажы Ілоны Красуцкай (відэа).







