3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Беларусь прымае дзяцей з Японіі
Беларусь прымае дзяцей з Японіі - больш за паўсотні школьнікаў адпачываюць і аздараўляюцца ў Нацыянальным цэнтры "Зубраня". Тут для іх падрыхтаваны не толькі спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, але і комплекснае медыцынскае абследаванне. Дзеці з пацярпелых ад стыхійных бедстваў раёнаў прыязджаюць у Беларусь сёмы год запар. Сёння маленькія госці сустрэліся з першым намеснікам міністра адукацыі Ірынай Старавойтавай. Цікавіліся асаблівасцямі навучання, запатрабаванымі спецыяльнасцямі.
Сёлета ў цэнтры лета інтэрнацыянальнае - на адпачынак прымалі дзяцей з Сірыі, Японіі, Кітая. Акрамя таго, прыязджалі па індывідуальнай праграме з Вялікабрытаніі, Францыі і Канады.















