Беларускія навукоўцы выявілі бактэрыю, здольную раскладаць палімеры
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Беларускія навукоўцы знайшлі бактэрыю, здольную раскладаць палімеры. Мікраарганізм выявілі ў Сляпянскай воднай сістэме. У 2023 годзе пасля поўнага вывучэння геному яго прызналі прадстаўніком новага віду Roseateles amylovorans. Далейшыя доследы паказалі: штам утылізуе палімеры ў перыяд ад 7 да 14 дзён.
"Падчас раскладанняў бактэрыямі адбываецца поўная мінералізацыя рэчыва, гэта значыць, што бактэрыя, можна сказаць, есць пластык і раскладае яго да стану вады і вуглякіслага газу. Пацвярджаецца, што пры гэтым у выніку працэсу не ўтвараецца мікрапластык", -- расказала малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі Дар'я Гуляева.

У перспектыве бактэрыю могуць выкарыстоўваць для ачысткі вады і глебы ад пластыкавага забруджвання.







