Беларусы могуць заказваць дровы праз анлайн-сэрвісы
Цеплыня - у адзін клік. Падрыхтоўка да зімы стала яшчэ прасцей. З 1 кастрычніка беларусы могуць заказваць дровы анлайн. Цяпер замест паходу ў мясцовае лясніцтва дастаткова адкрыць тэлеграм-бот ці зайсці праз спецыяльны сайт - і аформіць заяўку. У пачатку ацяпляльнага сезона попыт на дровы традыцыйна расце, і магчымасць заказаць іх дыстанцыйна становіцца асабліва зручнай.
Здаецца, яшчэ ўчора, каб вырашыць бытавое пытанне, чалавек ішоў на пошту, у банк, шукаў інфакіёск. Сёння ён проста цягнецца да тэлефона. Для адных гэта эканомія часу. Для другіх - адзіная магчымасць вырашаць справы, калі, напрыклад, здароўе ўжо падводзіць. Вось і заказ дроў - з тых спраў, якія раней патрабавалі клопату, - цяпер таксама перайшоў у анлайн.
З прыходам халадоў гаспадары прыватных дамоў, дзе захавалася пячное ацяпленне, пачынаюць думаць, як гэтае жыллё сваё забяспечыць палівам і марозы сустрэць ва ўсеўзброенасці (гл. відэа).







