Беларуска Вольга Булай перамагла на песенным конкурсе ў Смаленску
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Вырашылася інтрыга конкурсу выканаўцаў моладзевай песні, фінал якога прайшоў 19 верасня ў Смаленску. Перамога ў беларускі.
Першае месца мінчанка Вольга Булай падзяліла з Анастасіяй Шчарбаковай з Якуціі. Таксама ў беларусаў дыпломы II і III ступені. Конкурс праходзіў у два этапы. На першым неабходна было ў кампазіцыі раскрыць тэму любові да Радзімы, у другім - асвятліць сучасныя моладзевыя праблемы.
Конкурс выканаўцаў праходзіў у рамках XV Міжнароднага фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву". На працягу шасці дзён адбыліся і канцэрты, і танцавальныя вечары, і шоу нацыянальных культур - праграма мерапрыемства была насычанай.
Фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" вярнуўся праз тры гады. Беларусь на ім прадставіла сотня артыстаў.







