3.73 BYN
2.90 BYN
3.39 BYN
Беларускія дзіцячыя сады асвойваюць разумную сістэму арганізацыі харчавання
Не толькі гародніна і садавіна - збалансаваны рацыён з крупамі, рыбай і мясам. За разнастайнасць меню ў дашкольных ўстановах зараз адказвае электронны памочнік. Разумная сістэма арганізацыі харчавання ўтрымлівае спіс страў на 2 тыдні наперад. Меню распрацавана тэхнолагамі і адобрана санітарнымі службамі. Праграма распісвае і склад страў. Такая сістэма цалкам выключае чалавечы фактар. Усё, што застаецца спецыялісту, - унесці даныя аб колькасці дзяцей ва ўстанове. І разлік адпраўляецца на кухню. Нагадае электронны памочнік і аб прадуктах, якія недапушчальныя да ўжывання.
Сёння ў дзіцячых садках арганізавана чатырохразовае харчаванне. У дзень бацькоўская плата не перавышае пяці рублёў.















