3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Беларускім дыпламатам паступіла дзевяць зваротаў з просьбай дапамагчы пакінуць Афганістан
Пасольства Беларусі ў Таджыкістане робіць усё магчымае, каб вярнуць нашых грамадзян з Афганістана на радзіму як мага хутчэй. Гэта паведаміў пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў. Свайго прадстаўніцтва ў Кабуле ў нашай краіны няма. З дапамогай міжнародных арганізацый і іншых пасольстваў дыпламатам ужо ўдавалася арганізаваць вяртанне беларусаў у перыяд жорсткіх абмежаванняў, выкліканых пандэміяй COVID-19. Не кінуць людзей у цяжкай сітуацыі і на гэты раз.















