3.66 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Беларусы змогуць прыязджаць ва Украіну без тэста на COVID-19 і самаізаляцыі
Украіна занесла Беларусь у спіс зялёных дзяржаў. Гэта дазволіць беларусам перасякаць мяжу без тэста на COVID-19 і без захавання двухтыднёвай самаізаляцыі - дастаткова мець поліс медыцынскага страхавання. Ва Украіне пачала дзейнічаць новая класіфікацыя краін зялёнай і чырвонай зон. Чырвоны спіс уключае дзяржавы, дзе колькасць новых выпадкаў за апошнія 14 дзён перавышае аналагічны паказчык ва Украіне. У краіны зялёнай зоны ўвайшлі Швецыя, Партугалія, Харватыя, Вялікабрытанія, Турцыя, Славенія, Егіпет, Італія і Беларусь.