У Беларусі здымаюць ваенную драму "Каруза"
Гісторыя пра вернасць і подзвіг. У Беларусі праходзяць здымкі ваеннай драмы "Каруза". Гэта паўнаметражнае мастацкае кіно расійскага рэжысёра-дэбютанта Івана Харацьяна.
Фільм распавядае пра сабаку па мянушцы Каруза, які ратаваў людзей у блакадным Ленінградзе. На здымачнай пляцоўцы зорны склад - Сяргей Мігіцко, Святлана Іванова, Аляксандр Балуеў і іншыя акцёры.
Генеральным прадзюсарам карціны выступіў Рафаэль Мінасбекян. Сярод яго работ "Сярэбраныя канькі", "Доктар Ліза", "Халоп". Кінакарціна "Каруза" заснавана на рэальных падзеях і прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вытворчасць экшэн-драмы прадзюсарскі цэнтр Белраскіно сумесна з расійскай кінакампаніяй пачаў \у сярэдзіне чэрвеня. Маштабныя здымкі пройдуць і ў Расіі. У шырокі кінапракат фільм выйдзе 9 мая 2025 года ў краінах СНД.







