3.84 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
Белстат апублікаваў звесткі вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі
У нашай краіне пражывае крыху менш за 10 мільёнаў чалавек. Традыцыйна колькасць жанчын пераважае - прадстаўніц прыгожай паловы крыху больш за 5 мільёнаў. А прадстаўнікоў моцнага полу 4 мільёны 350 тысяч.
У горадзе беларусаў жыве больш, чым у сельскай мясцовасці – звыш 7 мільёнаў. І адпаведна, прыкладна пятая частка насельніцтва пражывае ў вёсках і аграгарадках.
Сярэдні ўзрост жыхара Беларусі сёння крыху больш за 40 гадоў. Сярод рэгіёнаў самы малады Мінск. Акрамя гэтага, за апошнія 10 гадоў амаль на 120 тысяч павялічылася колькасць дзяцей ва ўзросце ад 5 да 9 гадоў. Згадзіцеся, вельмі важная лічба ў разрэзе будучыні Беларусі.















