BISON RACE - адна з галоўных падзей прыхільнікаў здаровага ладу жыцця Беларусі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Адна з галоўных ЗЛЖ-падзей Беларусі і адна з найскладанейшых трас Еўропы! У гэтыя хвіліны пачынаюцца першыя фінальныя забегі ў рамках гонкі з перашкодамі і на ўсе групы цягліц цела BISON RACE. Элітны склад удзельнікаў выйдзе на старт у 16:30, перад гэтым паспаборнічаюць і дзеці. Але гонкі ёсць на любы густ і ўзровень падрыхтоўкі цалкам для кожнага. Напярэдадні ахвочыя маглі правесці трэніроўкі. BISON RACE бесперапынна праводзяць у Беларусі з 2015 года. Сёлета ў заяўцы больш як 1600 удзельнікаў.







