3.79 BYN
2.99 BYN
3.40 BYN
Дабрачынны марафон сустракаюць выхаванцы Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната
У краіне працягваецца маштабная акцыя "Нашы дзеці". Дабрачынны марафон сёння сустракаюць выхаванцы Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. На ранішнік па традыцыі прыехаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка. Гэтаму сяброўству ўжо больш за 10 гадоў. Як прайшоў год, чаму навучыліся, якія таленты раскрылі, выхаванцы школы пастараліся паказаць на сцэне. Разам з педагогамі падрыхтавалі новую аўтарскую пастаноўку - спектакль "Навагодняя тусоўка". У фінале заслужаныя апладысменты і падарункі. А матэрыяльную базу ўстановы папоўніў ноўтбук. Яшчэ былі віншаванні ад раённых улад і прадпрыемстваў-спонсараў.
У Бягомльскай школе-інтэрнаце выхоўваюцца 80 дзяцей. Тут яны асвойваюць не толькі школьную праграму, але і прафесіі.