3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Больш як 2 тысячы кіламетраў і 8 дзён у дарозе: моладзевы цягнік завяршыў маршрут у Мінску
Моладзевы цягнік завяршыў маршрут у Мінску. На плошчы Дзяржаўнага герба і флага адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця праекта. Удзельнікі - 85 маладых людзей ад 18 да 31 года. Гэта студэнты, моладзь, якая працуе, выкладчыкі і дэпутаты. Таксама да праекта далучыліся юнакі і дзяўчаты з Расіі, Азербайджана, Таджыкістана і іншых краін. Кожны атрымаў сертыфікат удзельніка і дзяржаўны флаг.
Актывісты прайшлі па маршруце Гродна - Полацк - Віцебск - Горкі - Петрыкаў - Брэст - Мар'іна Горка - Мінск, наведалі месцы баявой славы, прынялі ўдзел у творчых сустрэчах і абмеркаваннях і ў кожным пункце прызначэння разгортвалі флаг Беларусі.