3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Вялікае свята, прысвечанае Дню артылерыста, пройдзе сёння на "Лініі Сталіна"
Маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя, выстава зброі і тэхнікі. Вялікае свята, прысвечанае Дню артылерыста, пройдзе сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Для наведвальнікаў будзе адкрыты больш за дзясятак гульнявых зон, арганізатары анансавалі катанні на танку і верталёце. Святочнае мерапрыемства прадоўжыцца ўвесь дзень. Традыцыйна такое баўленне вольнага часу карыстаецца папулярнасцю ў мінчан і гасцей "Лініі Сталіна".















