3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Cёння адзначаюць Сусветны дзень ветру
Гэта адна з найбольш перспектыўных сярод альтэрнатыўных крыніц энергіі. Бяспечная для экалогіі, пры гэтым вельмі магутная. Запасы энергіі ветру ў 100 разоў перавышаюць запасы гідраэнэргіі ўсіх рэк планеты. У нашай краіне зараз працуюць больш як 100 ветраўстановак. Першая з іх з'явілася ў Мядзельскім раёне 20 гадоў таму.
Гэта не адзіны кірунак альтэрнатыўнай энергетыкі, што развіваюць у Мінскай вобласці. Хутка ў Нясвіжскім раёне запусцяць геліапарк. Там будуць працаваць больш як 4 тысячы сонечных батарэй.















