3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
Чэмпіянат па лыжных гонках сярод ратавальнікаў Мінскай вобласці прайшоў у Раўбічах
Не толькі ў агонь ці ваду, але і на снежную трасу! Чэмпіянат па лыжных гонках сярод ратавальнікаў Цэнтральнага рэгіёна прайшоў сёння ў Раўбічах. На старт выйшлі 25 каманд: гэта прадстаўнікі кожнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, каманда абласнога ўпраўлення, а таксама пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада. Лыжны спрынт прайшоў асобна сярод жанчын і мужчын, адрозніваліся заезды і па ўзроставых катэгорыях.
Такія спаборніцтвы, у тым ліку і па зімовых відах спорту, сярод ратавальнікаў арганізуюць рэгулярна. Нядаўна, напрыклад, каманда Мінскай вобласці стала пераможцам рэспубліканскага чэмпіянату па лыжных гонках.