Члены Савета Рэспублікі правядуць прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях сямейнай палітыкі
Аснова квітнеючай дзяржавы - гэта моцная сям'я. Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8 кастрычніка з 10:00 да 12:00 правядуць прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях сямейнай палітыкі і ўдасканалення заканадаўства ў сферы шлюбу і сям'і.
Так, на пытанні і прапановы грамадзян будуць адказваць: старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, а таксама намеснік старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка.
Таксама можна звярнуцца да старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка і старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслава Татарыновіча.
На сувязі з мінчанамі будуць намеснікі старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці - Ірына Абельская і Дзмітрый Баскаў.
Па пытаннях сямейнай палітыкі пракансультуюць і члены Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Марына Ільіна і Віктар Кандратовіч, а таксама член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алег Румо.







