ДАІ Мінска ўзмацняе кантроль за пешаходамі і веласіпедыстамі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Бяспека ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху ў фокусе ўвагі ДАІ. З 5 кастрычніка пачынаецца прафілактычнае мерапрыемства ў Мінску. Інспектары правядуць маштабную работу па інфармаванні насельніцтва аб асноўных пагрозах бяспекі з улікам сезонных фактараў.
ДАІ заклікае праяўляць максімальную дысцыплінаванасць і няўхільна выконваць патрабаванні ПДР.







